BE RU EN

Аўстрыя забараніла пасажырскія авіярэйсы з Беларусі

  • 22.05.2020, 16:37

Палёты прыпыненыя як мінімум да 14 чэрвеня.

Аўстрыя з 23 траўня забараніла пасажырскія авіярэйсы з Беларусі, хоць «Белавія» лётала паміж Менскам і Венай з 25 красавіка, паведамляе tut.by са спасылкай на www.austrianaviation.net.

Акрамя Беларусі да пасадкі ў Аўстрыі не дапускаюцца пасажырскія рэйсы з Кітая, Ірана, Італіі, Францыі, Гішпаніі, Вялікай Брытаніі, Нідэрландаў, Украіны і Расеі.

Як растлумачылі ў «Белавія», палёты прыпыненыя да 14 чэрвеня. Штодзённыя рэйсы паміж Менскам і Венай авіякампанія адкрыла з 25 красавіка.

Раней аэрапорты для палётаў у сем краін, сярод якіх ёсць Беларусь, праз рызыку заражэння каранавірусам закрыла Эстонія. Абмежаванне паміж Менскам і Талінам дзейнічацьме з 24 траўня. Рэйсы маршрутам Менск - Талін - Менск скасаваныя з 25 траўня - 7 чэрвеня.

Апошнія навіны