BE RU EN

Відэафакт: у Польшчы гелікаптэр заправіўся на АЗС

  • 22.05.2020, 16:21

Забаўны выпадак адбыўся 18 траўня.

Верталёт прызямліўся для запраўкі на АЗС у Гарваліне недалёка ад Варшавы. Пра гэта паведамляе выданне Кontakt24, піша korrespondent.net.

«Магчыма, у пілота скончылася паліва. Ён прызямліўся на станцыі ў Гарваліне, пасля запраўкі нармальна ўзляцеў. Гэтая незвычайная сітуацыя прайшла без якіх-небудзь пашкоджанняў і была бяспечная для нас і нашых кліентаў», - сказаў супрацоўнік АЗС.

На кадрах роліка відаць, што гэта быў лёгкі верталёт. Інцыдэнт адбыўся 18 траўня.

Паведамляецца, што такая пасадка дазволеная ў крайнім выпадку. Пілот павінен пераканацца, што пасадка будзе бяспечнай, побач няма ліній высокага напружання і што прапелер не зачэпіцца за элементы будынка.

Апошнія навіны