BE RU EN

Аўстрыя разгарнула на мяжы вайскоўцаў рэгулярнай арміі

  • 22.05.2020, 14:41

Гэта ўпершыню адбываецца ў пасляваеннай гісторыі краіны.

З пятніцы 22 траўня ўпершыню ў гісторыі пасляваеннай Аўстрыі чальцы рэгулярнай арміі (Milizsoldaten) будуць ахоўваць мяжу са Славакіяй, Вугоршчынай і Славеніяй на фоне пандэміі каранавірусу.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на ORF.

Гаворка ідзе пра разгортванне блізу 500 вайскоўцаў. Яны будуць выконваць задачы ў сферах міграцыі і барацьбы з COVID-19. Сярод іншага, дапамагаючы праводзіць мерапрыемствы ў ахове здароўя ў кантэксце памежнага кантролю, абвесціла вайсковае камандаванне федэральнай зямлі Бургенланд.

Яны таксама павінны рэгуляваць рух на часовых памежных пасадах і прадухіляць несанкцыянаванае перасячэнне мяжы.

Акрамя таго, вайскоўцаў разгарнулі ў федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя на межах з Чэхіяй і Славакіяй.

Межы Аўстрыі з Чэшскай Рэспублікай, Славакіяй і Вугоршчынай будуць цалкам адкрытыя 15 чэрвеня. Раней таксама было абвешчана пра поўнае скасаванне памежнага кантролю паміж Нямеччынай, Аўстрыяй, Швэйцарыяй і Ліхтэнштэйнам з 15 чэрвеня.

Эканоміка Аўстрыі моцна залежыць ад індустрыі турызму, асабліва з Нямеччыны. Краіна спадзяецца правесці летні турыстычны сезон, прывабліваючы адпачывальнікаў з краінаў з добрай эпідэмічнай сітуацыяй.

Апошнія навіны