BE RU EN

У Баранавічах катастрафічная сітуацыя з апаратамі КТ

  • 22.05.2020, 12:37

Усіх заражаных каранавірусам павязуць у Менск?

Пра сітуацыю ў Баранавічах з апаратамі КТ (кампутарнай тамаграфіі) піша Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу»:

«У Баранавічах толькі два апараты КТ. У анкалогіі сёння на прафілактыцы яго разбіраюць. Найбліжэйшы запіс на 3 чэрвеня.

У Баранавіцкай лякарні №1 з наступнага тыдня апарат становіцца на тэхнічнае абслугоўванне.

Відавочна, цяпер усе заражаныя з Баранавічаў паедуць у Менск, таму што выйсця няма».

Адзначым, што кампутарная тамаграфія пры каранавірусе дазваляе вызначыць ступень паразы ўнутраных органаў і дапамагае ў дыягностыцы інфекцыі.

Апошнія навіны