BE RU EN

Пасля затрымання генеральнага дырэктара знік галоўны канструктар «Магілёўліфтмаша»

  • 22.05.2020, 9:36

62-гадовы інжынер пайшоў з дому і не вярнуўся.

У Магілёве трэці тыдзень шукаюць галоўнага канструктара «Магілёўліфтмаша». 62-гадовы Ігар Балабанаў пайшоў з дому на вуліцы Пушкіна раніцай 7 траўня і знік, паведамляе МУС.

З дому Ігар Балабанаў выйшаў а 06.40, паведамляе ПВА «Сімуран».

Прыкметы: на выгляд 65-70 гадоў, рост 170-175 см, моцнага целаскладу, маюцца залысіны, валасы кароткія, светлыя з сівізной, носіць акуляры.

Быў апрануты: падоўжаны плашч цёмна-сіняга колеру, гарнітур цёмна-сіняга колеру ў тонкую светла-карычневую клетку, кашуля, гальштук, чаравікі цёмна-барвовагаіколеру на матузках.

Пры сабе меў: чорны пластыкавай дыпламат з металічнымі зашпількамі, мабільны тэлефон у корпусе чорнага колеру, у акулярах з металічнай аправай, на дужках акуляраў упрыгожванне ў выглядзе «ромба».

Усіх, хто што-небудзь ведае пра зніклага чалавека, бачыў яго, просяць тэлефанаваць на нумары: (8 0222) 42-70-00, 64-25-34, (+375 29) 746-46-01 або 102.

Нагадаем, дагэтуль няма пацверджаных афіцыйных звестак, 4 траўня быў затрыманы генеральны дырэктар «Магілёўліфтмаша» Барыс Кавалеўскі. З нашай інфармацыі, яго затрыманне звязана з карупцыяй і пастаўкамі ліфтаў у Расею.

Супрацоўнікі прадпрыемства і іншыя крыніцы, так ці інакш звязаныя з «Магілёўліфтмашам» і Кавалеўскім, сцвярджаюць, што Барыса Віктаравіча затрымалі на месцы злачынства, гэта значыць пры атрыманні або перадачы хабару.

Крыніцы таксама кажуць аб затрыманні «паводле гэтай справы» 12 чалавек.

Апошнія навіны