BE RU EN

Як мінімум у траіх футбалістаў «Менска» выяўлены каранавірус

  • 21.05.2020, 19:28

Учора ў трэніроўцы бралі ўдзел толькі сем чалавек.

Акрамя ўкраінскага абаронцы Яўгена Чагаўца, які як мяркуецца заразіўся каранавірусам, станоўчы тэст здалі яшчэ як мінімум два футбалісты «Менска», сцвярджае «Прессбол».

Нагадаем, матч 10-га тура «Смалявічы» - «Менск» быў перанесены на больш позні тэрмін, таксама перанесены матч дублёраў гэтых каманд.

Раней паведамлялася, што станоўчыя тэсты ў гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» Уладзіміра Бушмы і Міхаіла Афанасьева. Падазрэнне на COVID-19 у Андрэя Хачатурана і Максіма Бардачова.

Таксама паведамлялася пра выпадкі каранавірусу ў «Энэргетыка-БДУ».

Апошнія навіны