BE RU EN

У Эстоніі пачалі тэставаць «імунныя пашпарты»

  • 20.05.2020, 21:29

З іх дапамогай працадаўца можа атрымаць медыцынскія звесткі пра супрацоўніка.

Да тэставання аднаго з першых у свеце лічбавых пашпартоў імунітэту прыступілі ў Эстоніі, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters. Сістэма выкарыстоўваецца, каб забяспечыць больш бяспечнае вяртанне супрацоўнікаў на працоўныя месцы пасля скасавання карантынных захадаў, прынятых у сувязі з пандэміяй SARS-CoV-2.

У каманду распрацоўшчыкаў пашпарту ўвайшлі заснавальнікі тэхналагічных стартапаў Transferwise і Bolt. «Лічбавы пашпарт імунітэту накіраваны на тое, каб паменшыць страхі і стымуляваць грамадства ва ўсім свеце рухацца далей у сваім жыцці падчас пандэміі», - заявіў агенцтву Таавет Хінрыкус, заснавальнік Transferwise і сябра няўрадавай арганізацыі Back to Work, якая распрацоўвае пашпарт.

З дапамогай лічбавага пашпарта звесткамі пра вынікі тэставання на каранавірус канкрэтнага чалавека можа карыстацца трэці бок, напрыклад працадаўца. Для іх перадачы выкарыстоўваецца часовы QR-код.

Апошнія навіны