BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да +15 градусаў

  • 20.05.2020, 18:14

Уначы ў асобных раёнах прагназуюцца замаразкі.

У чацвер, 21 траўня, уначы ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Раніцай і ўдзень прагназуецца павелічэнне воблачнасці, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні, раніцай і ўдзень парывісты, месцамі моцны парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 1-5 вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень паветра прагрэецца да +6...+12, на поўдні прагназуецца 13-15 цяпла.

Апошнія навіны