BE RU EN

Суд ЕЗ адхіліў пазоў Nord Stream 2

  • 20.05.2020, 18:07

Пазоў тычыўся еўрапейскіх нормаў наконт газу.

Еўрапейскі суд у Люксембургу адхіліў пазоў Nord Stream 2 AG, аператара газаправода «Паўночны струмень-2», супраць некаторых палажэнняў еўрапейскага заканадаўства аб газаправодах з трэціх краін, паведамляе Reuters.

Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG у лістападзе 2019 года падалі ў суд ЕЗ пазоў аб частковым касаванні паправак да газавай дырэктывы Еўразвязу праз кароткія тэрміны на выдачу выняткаў для праектаў, які пад іх падпадаюць.

Сёння суд у Люксембургу адхіліў іх апеляцыю.

Апошнія навіны