BE RU EN

Газ у Еўропе стаў каштаваць танней, чым у Расеі

  • 20.05.2020, 16:49

Нават без уліку 30% экспартнага падатку і выдаткаў на транспартаванне.

Згодна з вынікамі таргоў, на еўрапейскіх хабах у сераду, 20 траўня, газ каштаваў танней, чым у Расеі, нават без уліку 30% экспартнага падатку і выдаткаў на транспартаванне (нетбэк), піша РБК.

Кошты газу на нідэрландскім хабе TTF упалі амаль удвая ў параўнанні з канцом сакавіка (з $80 да $46-47 за 1 тыс куб. м цяпер); на найбольш набліжаным да Расеі хабе ў Баўмгертэне даражэй - блізу $62.

У сакавіку 2020 года сярэдні кошт экспартнага газу «Газпрома» знізіўся да $125,3 за 1 тыс куб. м - на 9% менш, чым у лютым ($137). У сакавіку 2019 года было $202 за 1 тыс куб. м.

«Газпром» адзначаў, што дзякуючы збалансаванай структуры цэнаўтварэння на газ (57% кантрактаў індэксуюцца па газавых хабах, блізу траціна - паводле старых прынцыпаў з прывязкай да нафты і нафтапрадуктаў або іх сучасных мадыфікацый) у 2019 годзе яму ўдавалася прадаваць газ на $47 за 1 тыс куб. м даражэй, чым спотавыя каціроўкі ў Еўропе «на наступны дзень».

Паколькі нафтавая прывязка ў тых кантрактах, дзе яна ёсць, набывае моц з лагам прыкладна шэсць месяцаў, падзенне коштаў нафты ў сакавіку-красавіку яшчэ не магло паўплываць на кошты «Газпрома» (паўплывае пазней у гэтым годзе).

Апошнія навіны