Даследчыкі мерацца выявіць «Тытанік» і падняць тэлеграфны апарат
- 20.05.2020, 12:38
Экспедыцыя была ўхваленая амерыканскім судом.
Упершыню за 108 гадоў пасля таго як «Тытанік» затануў і апусціўся на дно акіяна, даследчыкі маюць намер разрэзаць абломкі судна, каб дастаць элемент яго абсталявання, паведамляе «Голас Амерыкі».
Іх мэтай з'яўляецца бесправадны тэлеграф фірмы Marconi, адзін з першых у сваім родзе. З яго дапамогай лайнер спрабаваў звязацца з суседнім суднам.
Федэральны суддзя ў Вірджыніі ў панядзелак ухваліў экспедыцыю, назваўшы яе «ўнікальнай магчымасцю дастаць артэфакт, які стане часткай спадчыны, пакінутай незабыўнай стратай "Тытаніка".
Кампанія R.M.S. Titanic (RMST) павінна распрацаваць фінансавы план і падаць яго на зацвярджэнне суда, што можа быць складана праз пандэмію COVID-19.
Яна плануе адправіцца ў экспэдыцыю гэтым летам. Мяркуецца, што падводныя робаты акуратна аддзеляць апарат Marconi і яго кампаненты ад карабля.
У выніку катастрофы «Тытаніка» загінулі больш за паўтары тысячы чалавек.