BE RU EN

Ісландскі асілак усталяваў сусветны рэкорд, узняўшы штангу вагой 501 кг

  • 2.05.2020, 21:29

Відэафакт

2 мая асілак з Ісландыі Гафтор Б’ёрнсан усталяваў сусветны рэкорд, узняўшы па-за спаборніцтвамі штангу вагой 501 кг да пояса.

Відэа змясціў YouTube-канал Rogue Fitness.

ESPN адзначаў, што новы рэкорд, які мерыўся ўсталяваць 31-гадовы атлет, на адзін кілаграм большы за папярэдні, усталяваны ў 2016 годзе брытанскім асілкам Эдвардам Голам. Б’ёрнсан казаў, што калі ўздыме 501 кг, паспрабуе і 520 кг - у выпадку, калі ягоная Twitch-платформа набярэ 200 тысяч прыхільнікаў (цяпер іх 85 тысяч).

Апошнія навіны