BE RU EN

У Беларусі дазволілі здымаць грошы з карткі ў касах крамаў

  • 19.05.2020, 18:04

Але што да сум ёсць нюансы.

З 5 чэрвеня такая функцыя запрацуе ў сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, на тэрыторыі па-за населенымі пунктамі. З 1 студзеня - на тэрыторыі ўсёй краіны. Праўда, што да сум ёсць нюансы, піша «Онлайнер».

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явілася пастанова Савета міністраў №290/11 ад 15 траўня 2020 г. Згодна з ёй ужо з 5 чэрвеня жыхары вёсак, невялікіх гарадоў змогуць здымаць гатоўку праз касы крамаў. Выдаваць грошы дазволена юрыдычным асобам і ІП, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы і надаюць паслугі.

За адну аперацыю можна будзе атрымаць не больш за 5 базавых адзінак. На сёння гэта 135 рублёў.

Апошнія навіны