BE RU EN

У Менску вецер садзьмуў прыпыначны навес на тралейбус

  • 18.05.2020, 12:43

Пацярпеў пасажыр.

Прыпыначны навес здзьмула ветрам на тралейбус. Кіроўцу давялося экстранна затармазіць - пацярпеў пасажыр. Пра гэта паведамляе ДАІ Менска.

Раніцай у панядзелак моцны парыў ветру знёс металічны каркас прыпынку «Вуліца Брэсцкая» на 59-ы тралейбус. Ён акурат пад'язджаў да прыпынку. Кіроўцу давялося экстранна затармазіць - пацярпела пасажырка тралейбуса.

Высвятляюцца абставіны здарэння.

На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ Кастрычніцкага РУУС Менска.

Апошнія навіны