BE RU EN

«Усе тэсты сышлі на Лукашэнку і ягонае атачэнне»

  • 18.05.2020, 9:43

Як беларусы ў сацсетках каментуюць бяздзейнасць Міністэрства аховы здароўя ў барацьбе з эпідэміяй каранавіруса.

Telegram-канал "Баста!" падае некалькі каментароў:

"Знаёмыя лекары кажа, што пакуль пад ШВЛ не трапіў - тэсты стараюцца не рабіць".

"А чаму так доўга вынік невядомы? Тэсты не робяць. У майго бацькі адразу была аднабаковая пнеўманія, ніякага тэсту ніхто не рабіў. Цяпер праз месяц у яго ўжо двухбаковая і ўся сям'я з тэмпературай. Толькі платныя тэсты можна зрабіць, і тое не ўсюды і не заўсёды".

"Так. Ніхто не робіць тэсты па падазрэнні. Яны пытаюцца ці мелі вы кантакт з заражанымі. А пры гэтым у палiклiнiку з тэмпературай кажуць ісці. Так што ўдала нам усім заразіцца".

"Што тут незразумелага? Тэсты каштуюць грошай і іх малая колькасць у краіне. Тэст робіцца тыдзень, бо загружаныя лабараторыі. Тэсты робяцца пры пацверджанай дзвюхстаронняй пнеўманіі, але не ўсім. Блізкім, хто быў у кантакце тэсты не робяць, у іх могуць узяць мазок, але гэта ўжо праз лабараторыю, доўгі працэс. Кантактныя павінны сядзець дома блізу двух тыдняў, калі іх стан пагоршыцца і будзе двухбаковая пнеўманія, то, магчыма, зробяць тэст на карону. Перахварэюць гэтай "каронай" 80% насельніцтва, у адных пройдзе ўсе на нагах як прастуда, у іншых у лякарні".

"Мне здаецца, што Лукашэнку робяць па пяць разоў на дзень, усе тэсты на яго і ягонае атачэнне сыходзяць, таму іх і няма".

"Калега захварэў на каранавірус, дык у яго нават не цікавіліся пра кантакты. Пасля бальніцы яго толькі з жонкай на карантын пасадзілі. Ні пра дачку, што з Менска на выходныя прыязджае, ні пра людзей з працы, не пыталі".

"Дзяржава прыдумала канцэпцыю аб тым, што ўсе захварэюць, каб нічога не рабіць і ўсё пусціць на самацёк".

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны