BE RU EN

У раённай лякарні пад Віцебскам адбылася ўспышка каранавірусу

  • 17.05.2020, 20:22

Медсястра вяла прыём у дзіцячым аддзяленні, нягледзячы на тое, што з'яўлялася кантактам першага ўзроўню.

Чытачы з Расонаў Віцебскай вобласці пішуць тэлеграм-каналу «Баста» пра ўспышку Covid-19 у Цэнтральнай раённай лякарні горада:

– У Расонах ёсць выпадкі каранавірусу ў ЦРБ, – паведамляе адзін з жыхароў райцэнтра. – Станоўчы тэст – у адной з медсясцёр і яе сваякоў. Медсястра вяла прыём у дзіцячым аддзяленні ЦРБ, пакуль не прыйшоў вынік, нягледзячы на тое, што з'яўлялася кантактам першага ўзроўню.

Цяпер ёсць дзеці і іх бацькі сярод кантактаў першага ўзроўню. Нікога не правяраюць, самаізаляцыю не кантралююць.

Ёсць новыя выпадкі заражэння ў Расонах. Першы быў завозны, з Віцебска, але цяпер ужо ёсць хворыя і сярод медыкаў, – расказала крыніца ў Расонскай цэнтральнай раённай лякарні.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны