BE RU EN

Міліцыянты патрабуюць, каб журналіст Зміцер Лупач вярнуўся на «адседку» пасля рэанімацыі

  • 15.05.2020, 18:07

На незалежнага журналіста з Глыбокага склалі новы пратакол.

Журналісту-фрылансеру з Глыбокага Змітру Лупачу 15 траўня патэлефанавалі з міліцыі і загадалі вярнуцца ў аддзяленне для адбыцця пакарання, якое было адкладзенае 11 траўня пасля таго, як ён трапіў у рэанімацыю, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пасля гэтага старэйшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Чапулёнак з Шаркаўшчыны прыехаў дадому да Змітра Лупача і склаў на журналіста новы пратакол за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КоАП) за сюжэт для тэлеканалу «Белсат» пра сітуацыю з каранавірусам на Шаркаўшчыне. Новая справа будзе разгледжаная 26 траўня а 10 гадзіне раніцы ў Шаркаўшчынскім раённым судзе.

Раней раніцай 15 траўня Лупач падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд на пастанову Глыбоцкага раённага суда, які аштрафаваў яго на 1215 рублёў за іншы сюжэт і прысудзіў яго да 10 дзён арышту.

Пасля таго судовага разбору Лупач трапіў у рэанімацыю, але, нягледзячы на хваробу сэрца, у панядзелак яго адправяць адбываць адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны