BE RU EN

«Выбарчая кампанія» ва ўмовах эпідэміі нясе пагрозу жыццям беларусаў

  • 14.05.2020, 20:41

Рэдакцыя Charter97.org адмаўляецца ад асвятлення «прэзідэнцкіх выбараў» да змены эпідэміялагічнага становішча.

Эпідэмія каранавіруса штодня забірае жыцці людзей у Беларусі. Паводле аб'ектыўных ацэнак, у краіне заражаныя сотні тысяч чалавек, колькасць памерлых ідзе на тысячы. Практычна кожны горад краіны ператварыўся ў «асяродак» інфекцыі, бальніцы перапоўненыя, лекары не паспяваюць ратаваць людзей, таму што захворваюць самі. Не дапамагае і трактар: Беларусь стала, бадай, адзінай краінай у свеце, дзе хварэюць цэлымі вёскамі. Усё гэта стала вынікам палітыкі ўладаў, якія адмовіліся ад увядзення карантыных захадаў. Спецыяльна заражаючы людзей, рэжым праводзіць у перыяд эпідэміі парады, суботнікі, малебны, канцэрты і нарэшце - «выбарчую кампанію».

Сумленных і свабодных выбараў у Беларусі няма ўжо шмат гадоў, усе вынікі фальсіфікуюцца. Можна спрачацца пра эфектыўнасць стратэгій удзелу ці няўдзелу ў такіх «выбарах» у любы іншы час, але правядзенне фальшывай выбарчай кампаніі ва ўмовах смяротнай пандэміі - двайное злачынства.

Рэдакцыя Charter97.org вітае пастанову абсалютнай большасці апазіцыйных дэмакратычных сіл Беларусі адмовіцца ад удзелу ў так званых «прэзідэнцкіх выбарах» дзеля захавання здароўя і жыццяў беларусаў. Мы таксама маем намер адмовіцца ад асвятлення «выбарчай кампаніі» і імітацыйных дзеянняў так званых кандыдатаў да змены эпідэміялагічнага становішча. Уважаем, што ўдзел у масавых мерапрыемствах у пік эпідэміі рэальна пагражае жыццям людзей і спрыяе распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. Аднак мы маем намер асвятляць экстрэмальныя выпадкі і пытанні парушэння правоў чалавека.

Беражыце сябе, паважаныя чытачы.

Апошнія навіны