BE RU EN

У двух гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» выяўлены каранавірус

  • 14.05.2020, 20:20

У сябра трэнерскага штаба выяўленая пнеўманія.

Сёння ў двух гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» выяўлены каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Таксама паведамляецца пра тое, што чакаецца тэст сябра трэнерскага штаба, у якога паводле вынікаў КТ выяўленая пнеўманія.

Дырэктар «Тарпеда-БелАЗ» Міхаіл Хлус у размове з карэспандэнтам Tribuna.com адмовіўся каментаваць звесткі інфармацыі і прасіў звярнуцца ў прэс-службу, якая, у сваю чаргу, таксама адмовілася ад каментароў.

Заўтра камандзе Юрыя Пунтуса трэба будзе згуляць з «Гарадзеей». Паведамленняў пра перанос матчу не было.

Сёння ў АБФФ адмовіліся даваць каментары на тэму каранавіруса.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны