BE RU EN

Два футбалісты «Іслачы» заразіліся каранавірусам

  • 14.05.2020, 19:08

Захварэлыя ёсць і ў «Энергетыка-БДУ».

13 траўня ў «Іслачы» выяўленыя два выпадкі заражэння футбалістаў каранавірусам, паведамляе «Трибуна» са спасылкай на Metaratings.by.

Аналіз аднаго з іх ужо пацвердзіў наяўнасць захворвання, па іншаму пакуль ёсць падазрэнні. Праз гэта выпадку каманда самаізалявалася на дзесяць дзён, што не паўплывала на працяг чэмпіянату.

Нагадаем, што «Іслач» 17 траўня павінна згуляць у гасцях з менскім «Дынама».

Таксама паводле інфармацыі выдання, хворыя ёсць і ў «Энергетыка-БДУ». Гэта адзін беларускі футбаліст і адзін легіянер. Аднак ім не робяць тэст на вызначэнне хваробы, каб каманду не знялі з першынства. Футбалісты атрымліваюць індывідуальнае лячэнне.

Апошнія навіны