BE RU EN

«Рэпарцёры без межаў» запатрабавалі вызваліць беларускіх журналістаў

  • 13.05.2020, 15:17

Арганізацыя заклікала ўзмацніць ціск на афіцыйны Менск.

13 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала заяву з патрабаваннем вызваліць журналістаў, затрыманых у Беларусі, паведамляе «Белсат».

У заяве гаворыцца, што за апошнія некалькі дзён былі затрыманыя пяць журналістаў: Міхаіл Аршынскі, Аляксандр Буракоў, Зміцер Лупач, Алесь Асіпцоў і Аляксандр Баразенка. Апошні быў вызвалены пасля трох гадзін затрымання, а астатнія знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам.

«Рэпарцёры без межаў» асуджаюць пераслед журналістаў і «заклікаюць міжнародную супольнасць узмацніць ціск на Менск, каб забяспечыць павагу свабоды прэсы».

Апошнія навіны