BE RU EN

Відэафакт: Ранальду паказаў комплекс практыкаванняў для падтрымання формы дома

  • 10.05.2020, 16:11

Самы папулярны футбаліст у свеце даў некалькі карысных парад.

Партугальскі нападнік турынскага "Ювентуса" Крышціяну Ранальду падзяліўся комплексам практыкаванняў для падтрымання формы ва ўмовах карантыну.

Відэа партугалец апублікаваў на старонцы CR7 Fitness by Crunch у Instagram, піша apostrophe.ua.

Футбаліст паказаў, як правільна рабіць выпады, адцісканні, пампаваць прэс, прысядаць, а таксама ўмацоўваць мышцы спіны і ягадзіц.

"Мая маленькая парада вам. Запішыце на паперы ўсё, што вы збіраецеся выканаць. Пасля таго, як вы зрабілі практыкаванне, паспрабуйце зверыцца са спісам", - сказаў Ранальду.

35-гадовы форвард з'яўляецца самым папулярным чалавекам у Instagram. На ягоную старонку падпісаныя больш за 217 мільёнаў чалавек.

Ранальду з'яўляецца пяціразовым уладальнікам "Залатога мяча" і пяціразовым пераможцам у Лізе чэмпіёнаў.

Апошнія навіны