BE RU EN

Кампазітар і паэт Дзмітрый Смірноў памёр ад каранавіруснай інфекцыі

  • 9.04.2020, 21:05

Ураджэнец Менска памёр у Вялікабрытаніі.

У бальніцы горада Уотфорд у Вялікабрытаніі ад каранавіруснай інфекцыі памёр кампазітар і паэт Дзмітрый Смірноў. Пра гэта паведамілі яго родныя.

Дзмітрыю Смірнову быў 71 год. Ён нарадзіўся ў Менску, скончыў Маскоўскую кансерваторыю. У Вялікабрытаніі жыў з 1991 года.

Аўтар опер паводле матываў твораў Уільяма Блэйка, араторыі «Песня песняй» і іншых вакальна-інструментальных твораў. Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў АСМа - Асацыяцыі сучаснай музыкі.

Смірноў таксама апублікаваў некалькі кніг вершаў пад псеўданімам Смірноў-Садоўскі, перакладаў паэзію - як з ангельскай на расейскую (Уільям Блэйк), так і з расейскай на ангельскую (Міхаіл Лермантаў) мовы. Аўтар кніг пра музыку і біяграфіі Блэйка.

Апошнія навіны