BE RU EN

СМІ: У Савудаўскай Арабіі 150 прадстаўнікоў каралеўскай сям'і заразіліся каранавірусам

  • 9.04.2020, 20:03

Кароль Савудаўскай Арабіі самаізаляваўся ў палацы на адным з астравоў у Чырвоным моры.

У Савудаўскай Арабіі 150 сябраў каралеўскай сям'і захварэлі каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе gordonua.com.

У рэанімацыі знаходзіцца адзін з прынцаў - губернатар Эр-Рыяда, а 84-гадовы кароль Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд самаізаляваўся ў палацы на адным з астравоў у Чырвоным моры недалёка ад Джыда. Наследны прынц Мухамад ібн Салман таксама знаходзіцца ў самаізаляцыі, як і шэраг міністраў каралеўства.

Выданне адзначае, што ў бальніцы імя караля Фейсала, якая абслугоўвае сваякоў манарха, зарэзервавана 500 месцаў.

Савудаўская Арабія ўвяла строгія правілы ў сувязі з пандэміяй: усе найбуйнейшыя гарады краіны закрытыя на карантын, выходзіць з дому дазволена толькі па прадукты ці па медыцынскую дапамогу.

У каралеўстве зафіксавана больш за 2,9 тысяч выпадкаў заражэння, паведамляецца пра 41 смяротны зыход і 631 выпадак выздараўлення.

Апошнія навіны