BE RU EN

Бабкіну змясцілі ў закрыты інфекцыйны бокс

  • 9.04.2020, 19:05

Народную артыстку РФ шпіталізавалі 6 красавіка.

Народную артыстку Расеі Надзею Бабкіну ізалявалі і змясцілі ў закрыты інфекцыйны бокс. Пра гэта паведамляе «Лента.ру».

Прэс-аташэ зоркі Аляксандр Велар выказаў здагадку, што яе два ці тры разы праверылі на каранавірус, але пакуль медыкі сышліся на тым, што прычынай стану спявачкі стаў не COVID-19, а ўскладненая пнеўманія. Адзначаецца, што цяпер ніхто не можа яе наведаць.

«Лекары кажуць, што гэта нармальныя захады пры такой хваробе. Гэта такі закрыты інфекцыйны бокс, куды яны заходзяць у адзенні, падобным на скафандр», - растлумачыў Велар.

Бабкіну шпіталізавалі 6 красавіка. На наступны дзень артыстку ўвялі ў штучную кому для больш эфектыўнай работы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, які ўжываецца пры цяжкай пнеўманіі.

Апошнія навіны