BE RU EN

Каранавірус знойдзены ў вучняў адной з менскіх школ

  • 9.04.2020, 16:37

Іх заразіла настаўніца.

У некалькіх вучняў менскай сярэдняй школы №159 пацверджаны дыягназ Covid-19. Пра гэта Telegram-каналу "Баста!" паведаміла чытачка і крыніца ў адміністрацыі навучальнай установы.

«Некалькі дзяцей з пацверджанымі тэстамі ў лякарні. Іх вучыла настаўніца менскай школы №159, якую шпіталізавалі раней», - паведаміла падпісчыца канала.

«Так, у некалькіх вучняў 2 класа пацвердзілі каранавірус, цяпер яны шпіталізаваныя, сем'і - на карантыне», - паведаміла крыніца ў адміністрацыі школы.

Нагадаем, 2 красавіка каранавірус быў пацверджаны ў настаўніцы 2 класа мінскай сярэдняй школы №159, размешчанай на вуліцы Адзінцова. Яна шпіталізаваная ў Гарадскую клінічную інфекцыйную лякарню.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны