BE RU EN

У супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі знайшлі каранавірус

  • 9.04.2020, 15:00

У Менску можа быць новы асяродак эпідэміі?

У Нацыянальнай бібліятэцы ў двух супрацоўнікаў унутраных дэпартаментаў выявілі каранавірус. Яны і калегі, якія з імі кантактавалі, - на карантыне.

У рэдакцыю tut.by звярнуліся чытачы, якія паведамілі, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ў супрацоўніка выявілі каранавірус.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і ў самой бібліятэцы, патлумачыўшы, што COVID-19 зафіксавалі ў двух супрацоўнікаў, якія працавалі ў адным з унутраных дэпартаментаў і нібыта «не маглі кантактаваць з чытачамі».

- Гэтыя супрацоўнікі не ходзяць на працу, больш за тое, памяшканні, у якіх яны працавалі, цяпер на карантыне і ўсе супрацоўнікі, якія з імі кантактавалі, цяпер таксама не знаходзяцца на працы, - патлумачыла Алена Далгаполава, першая намесніца генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктарка ў абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі.

Варта адзначыць, што ў Беларусі дагэтуль не ўжытыя захады каранціннага характару. Праходзяць масавыя спартовыя і культурныя мерапрыемствы.

Незалежныя СМІ і блогеры адзначаюць, што выпадкаў заражэння і смерці ад каранавірусу ў Беларусі значна больш, чым нам паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны