BE RU EN

Уладзімір Зяленскі: Пік захворвання ва Украіне яшчэ наперадзе

  • 9.04.2020, 14:25

Большасць украінцаў падтрымлівае карантын.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што большасць украінцаў падтрымліваюць карантын, але пік захворвання на каранавірус яшчэ наперадзе.

Пра гэта Зяленскі заявіў на нарадзе ў барацьбе з каранавірусам, на якой, сярод іншага, абмяркоўвалася падрыхтоўка да святкавання Вялікадня, піша «Новы час».

Як адзначыў прэзідэнт, 70% грамадзянаў Украіны падтрымліваюць захады карантыну і толькі 3% збіраюцца наведаць царкву.

Апытанне: большасць украінцаў падтрымалі падаўжэнне карантыну, меркаванні пра эфектыўнасць уладаў падзяліліся

«Гэта выдатна, што ўкраінцы такія адказныя, і большасць грамадзянаў усведамляе высокія рызыкі эпідэміі. Бо пік яшчэ наперадзе. Таму трэба зрабіць усё магчымае, каб і 3% вернікаў не зазналі небяспекі», – сказаў Зяленскі.

На стан 9 красавіка ў Кіеве колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам склала 355, за суткі выявілі 41 новы выпадак, 26 з іх – у Кіева-Пячэрскай Лаўры.

Ва Украіне зафіксаваныя 224 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, у цэлым пацверджаныя 1892 выпадкі інфікавання. 45 пацыентаў паправіліся, 57 памерлі ад ускладненняў.

Згодна з прагнозам Міністэрства аховы здароўя, пік захворвання на каранавірус ва Украіне чакаецца 14–15 красавіка.

Апошнія навіны