BE RU EN

Санаторый МУС на Нарачы стаў асяродкам каранавіруса

  • 9.04.2020, 12:15

Адтуль паступова з'язджаюць адпачывальнікі.

Санаторый «Белая Русь» на Нарачы, які належыць Міністэрству ўнутраных спраў, прыпыніў прыём адпачывальнікаў, паколькі ў аднаго з пацыентаў ёсць падазрэнне на каранавірус, перадае «Радыё Свабода».

«Так, пакуль мы нікога не прымаем і, хутчэй за ўсё, мы часова закрыемся», - сказала супрацоўніца санаторыя. Паводле ейных слоў, заражаны - пенсіянер з Віцебска.

«Ён адпачываў у нас два тыдні: калі выходзіў на балкон, граў на гармоніку», - успамінае працаўніца.

Санаторый «Белая Русь» разлічаны больш як 200 чалавек. Са слоў супрацоўнікаў санаторыя, у ім яшчэ ёсць адпачывальнікі, але паступова людзі з'язджаюць.

Дырэктар санаторыя «Белая Русь» Уладзімір Баравы паведаміў, што хворага пенсіянера ўжо вывезлі адтуль, але не ўдакладніў, куды.

«Яго забралі ад нас з тэмпературай. Паставілі дыягназ: двухбаковая пнеўманія. А далей правяраюць. Афіцыйнага адказу пакуль няма. У лекараў будзе афіцыйны дыягназ», - сказаў дырэктар санаторыя «Белая Русь» і паклаў слухаўку.

Апошнія навіны