BE RU EN

У ЕЗ заклікалі падоўжыць забарону руху ў Шэнгенскай зоне да 15 траўня

  • 9.04.2020, 12:06

З такой прапановай выступіла Еўракамісія.

Выканаўчы орган Еўрапейскага Звязу, Еўрапейская камісія заклікала дзяржавы-чальцы падоўжыць забарону на паездкі без важкіх прычын унутры Шэнгенскай зоны да 15 траўня, каб запаволіць эпідэмію каранавіруса.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Маргарыціса Шынаса.

«Усе дзяржавы-чальцы паспяхова ўкаранілі меры сацыяльнага дыстанцыявання, каб абмежаваць сацыяльнае ўзаемадзеянне і запаволіць распаўсюджванне віруса», - заявіў ён.

Шынас дадаў, што абмежаванні на паездкі без важкіх прычын з трэціх краін у ЕЗ дапоўнілі гэтыя захады на вонкавых межах ЕЗ.

Забарона на ўезд у зону ЕЗ, а таксама ў Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Нарвэгію і Швайцарыю была прынятая ў сярэдзіне сакавіка тэрмінам на месяц.

Абмежаванні не закранаюць грамадзян ЕЗ, якія вяртаюцца дадому, сямейнікаў грамадзян ЕЗ, транзітных пасажыраў, дыпламатаў, работнікаў аховы здароўя, тых, хто падарожнічае ў тэрміновых сямейных абставінах і да таго падобнае.

Апошнія навіны