BE RU EN

COVID-19 у Віцебску: у горадзе не засталося «чыстых» клінік

  • 9.04.2020, 11:39

Віцебскія лекары падзяліліся інфармацыяй пра рэальную сітуацыю.

У Віцебску ўжо не засталося клінік, якія не прымаюць заражаных каранавірусам альбо тых, хто з імі кантактаваў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Канал падае скрын перапіскі лекараў з абласнога цэнтра ў гарадскім чаце у Вайберы. Вось частка гэтай перапіскі:

- Дзе ў нас чыстыя клінікі?

- Такіх ужо няма. У горадзе ўжо няма, у раёнах - не ўпэўненая. Так, усе цэнтральныя раённыя клінікі перапрафіляваны, гэта ясна.

- А наша абласная таксама?

- Так, актыўна прымае некалькі дзён.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны