BE RU EN

Бэрні Сандэрс выйшаў з прэзідэнцкай гонкі ў ЗША

  • 8.04.2020, 18:41

Кандыдатам ад дэмакратаў стане Джо Байдэн.

Бэрні Сандэрс прыпыніў сваю кампанію за права вылучацца ў прэзідэнты ЗША ад дэмпартый, паведамляе ВВС.

Пасля выхаду Сандэрса з гонкі адзіным прэтэндэнтам на месца кандыдата ад дэмакратаў застаецца Джо Байдэн. Фармальна ён будзе зацверджаны ў гэтым статусе летам падчас з'езду партыі (на гэты момант тэарэтычна ў гонку ўсё яшчэ могуць уключыцца і іншыя кандыдаты).

У 2016 годзе Сандэрс таксама спрабаваў балатавацца ад Дэмакратычнай партыі, але саступіў Хілары Клінтан.

Апошнія навіны