BE RU EN

Еўрапейскі выклік: «Будзь актыўны дома»

  • 8.04.2020, 10:36

Кожны можа зняць відэа ці фота фізічнага практыкавання, якое можна рабіць дома.

Еўракамісія запусціла выклік «Будзь актыўным дома» #BeActiveAtHome. Ініцыятары запрашаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак дзяліцца сваімі «рэцэптамі» фізічнай актыўнасці ва ўмовах карантыну, уведзенага ў многіх краінах свету праз эпідэмію каранавіруса COVID-19, піша «Еўрапульс».

У выкліку могуць узяць удзел усе ахвотныя. Для гэтага трэба зняць відэа ці фота практыкавання, якое можна рабіць дома, і падзяліцца ім у сацыяльных сетках з хэштэгам #BeActiveAtHome. Такім чынам збярэцца база карысных і нестандартных практыкаванняў, якія дапамогуць захаваць форму нягледзячы на хатні рэжым.

Самыя эфектыўныя або смешныя практыкаванні з'явяцца ў афіцыйных сетках еўрапейскіх праектаў, звязаных з моладдзю і спортам: EUSport ў Twitter, european_youth_eu ў Instagram і EUErasmusPlusProgramme ў Facebook. Напрыклад, з гэтым тэгам можна навучыцца выкарыстоўваць свяцільню на столі замест баскетбольнага кошыка або паглядзець відэа гішпанскіх настаўнікаў фізкультуры, якія паказваюць розныя спосабы заняткаў спортам у абмежаванай прасторы - ад танцаў да прысяданняў з цяжарам у выглядзе дзіцяці на плячах.

#BeActiveAtHome - гэта частка кампаніі #BeActive, якую Еўракамісія праводзіць з 2015 года ў рамках Еўрапейскага тыдня спорту.

Апошнія навіны