BE RU EN

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў каталікоў адсвяткаваць Вялікдзень дома

  • 7.04.2020, 20:12

Будуць арганізаваны анлайн-трансляцыі службаў.

Сёлета каталіцкая пасха адзначаецца 12 красавіка. Напярэдадні свята мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў каталікоў адсвяткаваць Вялікдзень дома.

- З аднаго боку, гэта добра, што людзі ідуць у касцёл і цягнуцца да Бога, але, з іншага боку, яны чытаюць інфармацыю ў інтэрнэце і ўсё больш людзей можна ўбачыць у масках. На Вербную нядзелю я бачыў у касцёле, напэўна, 20 - 25% вернікаў у масках, - цытуе Тадэвуша Кандрусевіча БелТА.

Са слоў мітрапаліта, ён не можа загадаць людзям не ісці ў касцёл, але заклікае глядзець на стан свайго здароўя і захоўваць дыстанцыю падчас наведвання храма. Ён уважае, што кожны вернік павінен сам прыняць рашэнне.

- Калі чалавек адчувае, што можа кагосьці заразіць, то лепш не прыходзіць у храм. Не трэба спакушаць Бога. Мы павінны маліцца і дзейнічаць у адпаведнасці са здаровым сэнсам, - адзначыў Кандрусевіч.

Будуць арганізаваны анлайн-трансляцыі службаў. Вернікі павінны разумець: не вада асвячае стравы на велікодным стале, а малітва, якую прамаўляе святар.

Апошнія навіны