BE RU EN

Дзякуючы агалосцы ў СМІ настаўнікі з Нясвіжа не пайшлі на суботнік

  • 7.04.2020, 19:00

Суботнік павінен быў прайсці сёння.

Учора мы пісалі пра тое, што настаўнікаў з Нясвіжа заганяюць на суботнік, які павінен быў прайсці сёння. Загад пра гэта быў падпісаны старшынёй райвыканкама.

Пасля публікацыі інфармацыі суботнік скасавалі.

«Дзякуй вялікае, нас перавялі на дыстанцыйную працу. Суботнік скасавалі», - паведаміў падпісант тэлеграм-канала «Баста!», які раней даслаў копію загаду пра правядзенне суботніка.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны