BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе па-летняму цёпла

  • 7.04.2020, 16:12

Паветра прагрэецца да +21.

У сераду, 8 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень з пераходам на паўночна-заходні сярэдні. На паўночным усходзе краіны прагназуецца парывісты вецер.

Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, месцамі на поўдні будзе да 3 градусаў марозу. Удзень чакаецца 12-18 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе краіны будзе да 21 цяпла.

Апошнія навіны