BE RU EN

Праз каранавірус Менская інфекцыйная лякарня практычна запоўненая

  • 7.04.2020, 9:26

Клініка працуе ў асаблівым рэжыме.

Інфекцыйная клініка ў Менску цяпер працуе ў асаблівым рэжыме. Кожны дзень вызначаюцца новыя рэкамендацыі, пераразмяркоўваецца плынь пацыентаў, піша «Минск-Новости».

Намеснік галоўнага лекара ў медычнай частцы Менскай гарадской клінічнай інфекцыйнай лякарні Святаслаў Вяльгін распавёў, што сёння інфекцыйная клініка працуе ў асаблівым рэжыме.

«Наша клініка зараз пераарыентаваная. Мы працуем, фактычна, толькі на СOVID-19. Медычная ўстанова разлічаная на 200 месцаў і ўжо амаль запоўненая», - распавёў Вяльгін.

Апошнія навіны