BE RU EN

Менскі лекар: Медыкаў прывозяць цэлымі аддзяленнямі ў якасці хворых COVID-19

  • 7.04.2020, 9:07

У шпіталях не стае сродкаў індывідуальнай абароны.

Новы дзень - новыя допісы ад менскіх лекараў на іх старонках у сацыяльных сетках, піша тэлеграм-канал «Баста».

Галоўнае: вельмі не стае сродкаў індывідуальнай абароны, сярод медыкаў шмат заражаных Covid-19.

«У прынцыпе, я не ведаю, што яшчэ дадаць пра статыстыку пра Covid-19, калі да нас пераводзяць лекараў з іншай лякарні адразу ў складзе цэлага аддзялення, па 7-8 чалавек адначасова. Мабыць, самы час расслабіцца і наладзіць імунітэт на новыя знаёмствы, - піша лекар менскага шпіталя, удакладняючы, што медыкаў пераводзяць «у якасці хворых». - Тым часам сярод персаналу з'явіўся ледзь улоўны дух барацьбы за маскі, касцюмы і рэспіратары. Застаецца спадзявацца, што далей ён не пяройдзе ў канкурэнцыю за кісларод і апараты ШВЛ».

«Пераемнасць пакаленняў - гэта калі тэрапеўт цягае для эндакрынолага з паліклінікі звычайныя маскі, а эндакрынолаг дзеліцца імі з інфекцыяністам, бо ў іх масак няма наогул», - піша лекар яшчэ адной сталічнай лякарні.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны