BE RU EN

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя РФ пра «парады» Лукашэнкі: Гэта нельга рэкамендаваць

  • 6.04.2020, 20:20

Міхаіл Мурашка паспрачаўся з дыктатарам пра карысць гарэлкі пры каранавірусе.

Тытунь і алкаголь не дапамагаюць знізіць рызыку захворвання новай каранавіруснай інфекцыяй, заявіў міністр аховы здароўя Міхаіл Мурашка.

«Гэта не так», - сказаў Мурашка ў эфіры «Першага канала» ў інтэрв'ю журналісту Уладзіміру Познеру, каментуючы пагалоскі, што нібыта моцны алкаголь і тытунь «забіваюць гэты каранавірус», паведамляе interfax.by.

«Прычым што да алкаголю - тут я проста прасіў бы нават, звяртаючыся да грамадзян нашай краіны, гэта і ў папярэднія перыяды ўздыму захворвання было: спроба лячыць гэта ўсё алкаголем, зацягванне мер медыцынскіх адназначна прыводзіць да горшай сітуацыі, пацыент паступае, калі ўжо выратаваць нельга», - адзначыў міністр.

Ён таксама не пагадзіўся з рэкамендацыяй кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які параіў есці тлустую ежу і выпіць чарку гарэлкі.

«У мяне ёсць карані з Беларусі, я, мабыць, магу паспрачацца ў гэтай сітуацыі. Мне здаецца, гэта нельга рэкамендаваць», - сказаў расейскі міністр аховы здароўя.

Раней Лукашэнка «прапісаў» беларусам ад каранавіруса гарэлку, лазню і цяжкую працу.

Апошнія навіны