Кошт нафты Brent упаў на 7% у чаканні сустрэчы АПЕК+
- 6.04.2020, 19:13
Гэта адлюстроўвае асцярогі інвестараў, звязаныя вынікамі сустрэчы.
Кошт найбліжэйшага ф'ючэрса нафты маркі Brent упаў на 7,2%, да $32,43 за барэль паводле стану на 18:42 паводле Менску. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на лонданскай біржы ICE, паведамляе РБК.
Кошты нафты знізіліся пасля навіны пра перанос экстранай сустрэчы найбуйнейшых вытворцаў нафты. Першапачаткова відэаканферэнцыя міністраў краін АПЕК + была запланавана на 6 красавіка, але краіны перанеслі экстраны саміт з тэхнічных прычын.
Група АПЕК + працуе над пагадненнем аб скарачэнні агульнага аб'ёму здабычы прыкладна на 10% ад сусветных паставак або на 10 млн барэляў у дзень.
Экстранную сустрэчу найбуйнейшых вытворцаў нафты на мінулым тыдні прапанавала правесці Савудаўская Арабія, якая з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам сярод краін, якія ўваходзяць у АПЕК.
3 красавіка Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў нараду з прадстаўнікамі расейскіх нафтавых кампаній, на якой заявіў, што Расея гатовая зноў знізіць здабычу нафты, калі да абмежаванняў далучацца краіны АПЕК і ЗША.