BE RU EN

Аляксей Протас: Калі пытаюцца «Дзе гэтыя расейцы?», адказваю - я беларус, якія расейцы!

  • 6.04.2020, 18:29

Беларускі хакеіст «Прынс-Альберта» распавёў, ці адрозніваюць канадцы беларусаў ад расейцаў.

Беларускі форвард «Прынс-Альберта» Аляксей Протас у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» распавёў, ці адрозніваюць канадцы беларусаў ад расейцаў.

- Некалькі слоў пра побыт у «Прынс-Альберце». Што за горад?

- Невялікі, насельніцтва - 30-35 тысяч. Славутасцяў няшмат. Ёсць дзве турмы, размешчаныя на розных ускраінах. У адной адбываюць тэрміны да двух гадоў, у іншай, рэгіянальнай, - ад двух гадоў. Хакей і наша каманда, напэўна, самая вялікая аддушына для мясцовых. Канадцы і напраўду жывуць гэтым тыпам спорту. Нездарма НХЛ - найлепшая ліга, куды едуць самыя моцныя. Думаю, яна застанецца такой назаўжды.

- Канадцы, з якімі маеш стасункі, хоць у курсе, што Беларусь - гэта не Расея?

- Так. Як толькі пачынаюць блытаць, папраўляю іх. Калі пытаюцца «Дзе гэтыя расейцы?», адказваю: я беларус, якія расейцы! Што мяне здзівіла, большасць канадцаў адрозніваюць Беларусь ад Расеі, а вось амерыканцы - не.

Апошнія навіны