BE RU EN

На менскім «Атланце» ўспыхнуў каранавірус

  • 6.04.2020, 16:20

Пяць чалавек з завода маглі забраць у лякарню.

Некалькі паведамленняў сёння паступіла ад работнікаў ЗАТ «Атлант» у Менску, піша Telegram-канал «Баста!»:

«Пяць чалавек з завода забралі ў лякарню. У аднаго пацвердзілі каранавірус. Іншыя - пад пытаннем. Яшчэ 17 чалавек адправілі на самаізаляцыю», - паведаміла адна з крыніц.

«На «Атланце»- каранавірус! Мой калега паступіў у інфекцыйную лякарню з двухбаковай пнеўманіяй, у яго тэст на каранавірус даў станоўчы вынік», - распавёў супрацоўнік прадпрыемства.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны