BE RU EN

Навукоўцы выявілі ўнікальныя артэфакты часоў Рымскай імперыі

  • 6.04.2020, 15:41

Археолагі не знаходзілі нічога падобнага на гэта раней.

Падчас раскопак у вёсцы Лонг Мелфорд, што на тэрыторыі графства Суфолк у Вялікай Брытаніі, навукоўцы выявілі больш за дзве з паловай тысяч прадметаў, піша lenta.ua.

Большая частка знаходак захавалася з часоў Рымскай імперыі, але ёсць і пазнейшыя артэфакты.

«За рымлянамі тут быў даволі буйны населены пункт. Мы ведаем, што жыхары Лонг Мелфорда часоў Рымскай імперыі займаліся гандлем, і новыя артэфакты пацвярджаюць гэты факт. Адна з самых дзіўных знаходак - інструмент з авечай косткі, які, як мы выказалі здагадку, выкарыстоўваўся як ткацкая бабіна. На інструменце прысутнічае маркіроўка, якая паказвала на канкрэтны тып пражы. Нічога такога не выяўлялася перш», - распавядаюць брытанскія археолагі і адзначаюць, што ў Лонг Мелфордзе знайшлі тысячы фрагментаў керамікі, фрагменты костак авечак і буйной рагатай жывёлы, упрыгажэнні, гіры для вагаў, і гэтак далей.

Многія з прадметаў былі прывезеныя здалёк, напрыклад, з Нямеччыны, Гішпаніі і Францыі.

Апошнія навіны