BE RU EN

Беларуска прызнаная «найлепшым прафесійным еўрапейскім фатографам»

  • 6.04.2020, 15:38

У конкурсе ўзялі ўдзел больш за 2200 фота з 29 краін.

Беларуска Дар'я Матросава стала пераможцай конкурсу Федэрацыі еўрапейскіх фатографаў. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце гэтай арганізацыі, піша tut.by.

Дар'я стала абсалютнай пераможцай конкурсу і прызнаная «Найлепшым прафесійным еўрапейскім фатографам-2020». Яна - першая жанчына-фатограф, якая атрымала гэтае званне, а таксама першы фатограф з Усходняй Еўропы.

Таксама Дар'я стала пераможцай у намінацыі «Ілюстрацыя, лічбавае і выяўленчае мастацтва».

Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел больш за 2200 выяваў з 29 розных краін. Цырымонія павінна была адбыцца ў Рыме. Але праз каранавірус вынікі былі падведзеныя онлайн.

Дар'я Матросава нарадзілася ў Віцебску, вучылася на мастацка-графічным факультэце ВДУ.

Апошнія навіны