BE RU EN

У Менску вялікая колькасць заражаных каранавірусам медработнікаў

  • 6.04.2020, 12:48

Яны лечацца ў экстранай хірургіі 10-й гарадской клінічнай лякарні.

Telegram-канал "Баста!" публікуе паведамленні ў сацсетках ад медыкаў, якія працуюць у клініках Менска.

"У экстранай хірургіі 10-й гарадской клінічнай лякарні зараз лечацца каранавірусныя пнеўманіі, амаль палова - медработнікі. Ранішні абыход прайшла так:

- Як справы, калега?

- Нядрэнна, лечымся. Дзякуй, пастараемся хутчэй лячыць Вас, калі самі не заразімся.

І неяк цёпла і міла так".

"Яшчэ трохі аб працы: са слоў папярэдняй змены, учора за дзень у шпіталь завезлі 150 чалавек, больш за сотню шпіталізавана, едуць усе запар: кавід, грып, усе пнеўманіі, кантакты першага ўзроўню і г.д. П'ю заспакойлівыя і настройваюся на заўтрашняе сутачнае дзяжурства".

"Я, як чалавек, у якога за два дні павезлі кожнага трэцяга з усяго медперсаналу ў аддзяленні ў кавіда-стацыянары (з пнеўманіямі, тэмпературай, носьбітаў і з усім гэтым адначасова), хачу сказаць: гары ў пекле, містар Лукашэнкі".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны