Дзе ДАІ ўстанавіла новыя камеры
- 6.04.2020, 12:25
На дарогах сталічнага рэгіёну яны могуць знаходзіцца ў самых нечаканых месцах.
На дарогах Беларусі з'явіліся і мабільныя датчыкі кантролю хуткасці, паведамляе сайт naviny.by.
Так на тэрыторыі сталічнага рэгіёну радары (яны могуць знаходзіцца ў самых розных і нечаканых месцах, як гэта было на 41-м кіламетры дарогі Р-28 Менск - Нарач) аж да 12 красавіка будуць устаноўленыя ў наступных месцах:
траса М4 Менск - Магілёў;
дарога Р43 Мяжа РФ - Крычаў - Бабруйск - Івацэвічы;
дарога Р23 Менск - Мікашэвічы.
Паводле інфармацыі ДАІ Віцебскай вобласці, да 9 красавіка ўключна зухаў будуць лавіць з 7:30 да 23:00 у абласным цэнтры на праспекце Маскоўскім, а ў Полацку да 15 красавіка (з 9:00 да 19:00) на вуліцы М.Багдановіча.
На Гарадзеншчыне аж да 10 красавіка радары будуць знаходзіцца:
Гародня (праспект Кляцкова);
Ліда, (вуліца Ленінская);
Гародня (вуліца Паповіча);
траса М11 Мяжа Літвы - Ліда - Быцень (Воранаўскі раён).
Парушальнікам трэба памятаць, што за перавышэнне ўстаноўленай хуткасці кіроўца караецца:
ад 10 да 20 км/г - штрафам сумай да 1 базавай адзінкі;
ад 20 да 30 км/г - да 3 базавых адзінак;
звыш 30 км/г м да 10 базавых адзінак;
звыш 20 км/г (паўторна цягам года) - да 15 базавых адзінак або пазбаўленне права кіравання да 1 года.
Перавышэнне хуткасці, зафіксаванае ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу цягне накладанне штрафу:
ад 10 да 20 км/г - 0,5 базавай адзінкі;
ад 20 да 30 км/г - 2 базавыя адзінкі;
ад 30 да 40 км/г - 4 базавыя адзінкі;
звыш 40 км/г - 6 базавых адзнак.