BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі зафіксавана 700 выпадкаў каранавіруса

  • 6.04.2020, 11:31

Згодна з афіцыйным лічбам памерлі 13 чалавек.

Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя заявіў, што з моманту рэгістрацыі першага выпадку заражэння каранавірусам у Беларусі інфікавана 700 чалавек. З іх 53 ужо паправіліся, у клініках пад назіраннямі медыкаў 634 чалавекі, памерлі 13 чалавек.

Варта адзначыць, што ў Беларусі дагэтуль не ўведзены захады карантыннага характару. Праходзяць масавыя спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.

Незалежныя СМІ і блогеры адзначаюць, што выпадкаў заражэння і смерці ад каранавіруса ў Беларусі значна больш, чым нам паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны