BE RU EN

Расея прыпыніла чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

  • 6.04.2020, 9:01

Рух цягнікоў паміж РФ і іншымі краінамі прыпынены на фоне пандэміі каранавіруса.

Раней, у нядзелю, РЧ скасавала цягнікі апошняга міжнароднага злучэння - у Беларусь, да гэтага кампаніі давялося скасаваць больш за 20 замежных кірункаў, паведамляе ТАСС.

Акрамя таго, часова спыненае злучэнне і паміж гарадамі РФ і Калінінградам. Гаворка ідзе пра цягнікі №30/29 Калінінград - Масква адпраўленнем з Калінінграда з 6 красавіка, адпраўленнем з Масквы з 7 красавіка, №80/79 Калінінград - Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда з 7 красавіка, адпраўленнем з Санкт-Пецярбурга з 9 красавіка.

Раней БЧ паведаміла, што часова спыняе рух цягнікоў №2/1 Менск - Масква адпраўленнем з Менска з 5 красавіка, з Масквы з 6 красавіка, а таксама №52/51 Берасце/Менск - Санкт-Пецярбург (з Берасця - з 5 красавіка, з Санкт-Пецярбурга - з 6 красавіка). Агулам з пачатку распаўсюджвання новага каранавіруса РЧ спынілі рух цягнікоў у злучэнні з 21 краінай - Абхазіяй, Аўстрыяй, Азербайджанам, Нямеччынай, Італіяй, Казахстанам, Кітаем, КНДР, Кіргізіяй, Латвіяй, Літвой, Малдовай, Манголіяй, Польшчай, Таджыкістанам, Узбэкістанам, Украінай, Францыя, Фінляндыяй, Чэхіяй і Эстоніяй.

Апошнія навіны