BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня

  • 5.04.2020, 17:45

Прагноз на некалькі найбліжэйшых дзён.

6-7 красавіка надвор'е ў краіне будзе фармаваць антыцыклон з цэнтрам над Украінай і цёплыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з Заходняй Еўропы.

У наступныя два дні ў Беларусі ўстановіцца цёплае надвор'е, піша Гідрамет.

6 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе -5..+2°С, месцамі да -7°С, максімальная ўдзень +12..+19°С.

7 красавіка будзе назірацца малавоблачнае без ападкаў надвор'е. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+4°С, месцамі яна панізіцца да -6°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе +15..+21°С.

Апошнія навіны