BE RU EN

Вогнен Ролавіч: Вар'яцтва, што ў Беларусі прадаўжаюць гуляць у футбол

  • 5.04.2020, 15:27

Форвард «Мінска» пракаментаваў прадаўжэнне чэмпіянату падчас эпідэміі каранавірусу.

Форвард «Мінска» Вогнен Ролавіч пракаментаваў прадаўжэнне чэмпіянату Беларусі на фоне пандэміі каранавірусу, паведамляе pressball.by.

«Гэта вар'яцтва, што мы адзіныя, хто гуляе ў футбол. У Беларусі ўсе паводзяць сябе так, быццам гэтая праблема не мае вялікага значэння, быццам мы не павінны баяцца. Тут дзіўны менталітэт: калі ты баішся каранавірусу, то ты не мужчына.

Цяжка засяродзіцца на футболе. Ты не ведаеш, дзе хадзіў твой спаборнік перад гульнёй, з кім меў стасункі. У цябе кантракт з клубам, а таму ты не можаш адмовіцца ад удзелу ў матчах і трэніроўках, бо табе трэба клапаціцца пра сваю сям'ю. Увогуле, я знаходжуся нібы між двух агнёў.

Думаю, калі б футбалісты галасавалі, 90% выказаліся б за спыненне чэмпіянату.

Часам мне здаецца, што мне пашчасціла гуляць у такі час, усе цяпер глядзяць на Беларусь, і мы можам прадэманстраваць свае навыкі. Але часам ты думаеш: Божухна, вірус ж паўсюль, а мы прадаўжаем гуляць. У такія моманты становіцца трошкі страшна», - цытуе Ролавіча Daily Mail.

Апошнія навіны